Якасны пераклад, які ствараецца адкрытай супольнасцю
Далучыцца
Даведацца больш
Пра нас
Наша мэта — зрабіць якасную лакалізацыю Ubuntu для носьбітаў беларускай мовы. Ubuntu — гэта свабодная аперацыйная сістэма з адкрытым зыходным кодам, адна з найбольш распаўсюджаных сярод GNU/Linux. Пры перакладзе мы імкнёмся дасягнуць максімальнай аднастайнасці, зразумеласці і звыкласці для карыстальніка, абапіраючыся на лінгвістычную практыку Google, Samsung і Microsoft.
Глядзіце, што ў нас ёсць
Мы сабралі найлепшыя інструменты, каб перакладаць было лёгка і прыемна
Платформа перакладу Crowdin
Шукае тыповыя памылкі і робіць карысныя падказкі
Супрацоўніцтва, мадэрацыя і здымкі экрана
Усё проста: пачніце працаваць ужо праз паўхвіліны
Гласарый і правілы
Ніякага хаосу, толькі ўпарадкаванасць
Табліца амаль з тысячы тэрмінаў, куды лёгка прапанаваць свае
Аднастайнасць перакладу і зручнасць для карыстальніка
У людзей мусіць быць выбар, якой сістэмай карыстацца, незалежна ад таго, якая мова для іх зручная.
Свабода і адкрытасць
Ubuntu бясплатная і не сочыць за карыстальнікамі.
Беларуская мова!
Гэта модна. Усё больш кампаній робяць беларускую лакалізацыю: Viber, Samsung, Telegram, Wargaming, Google, Microsoft і іншыя. Далучыўшыся, мы паспрыяем распаўсюджванню нашай мовы.
Што атрымаеце вы?
Унікальныя веды
Перакладаючы, вы будзеце практыкавацца ў дастасаванні правілаў сучаснай беларускай мовы, а таксама папаўняць слоўнікавы запас тэхнічнымі тэрмінамі. Нашыя мадэратары падкажуць, на што звярнуць увагу.
Гэтае цёплае пачуццё...
...што вы робіце вялікую справу: дапамагаеце людзям і прасоўваеце культурныя каштоўнасці.
Вы будзеце... мець лепшае здароўе!
Добраахвотніцтва мае шэраг пераваг для здароўя: ніжэйшы ўзровень стрэсу, меншая рызыка дэпрэсіі і нават даўжэйшае жыццё!
Новыя кантакты і асалода ад зносін
Вы пашырыце сваё беларускамоўнае асяроддзе, пазнаёміцеся з дасведчанымі перакладчыкамі, а можа проста знойдзеце новых сяброў. Мы радыя сустрэць новых удзельнікаў і ўдзельніц і не прымаем знявагу або дыскрымінацыю.